Зноў маскітная сетка: у Рэчыцы з акна выпаў чатырохгадовы хлопчык

Падрабязнасці паведамляе dneprovec.by.

Інцыдэнт адбыўся чацвёртага красавіка. Напярэдадні малы прыхварэў. Мама вырашыла не весці яго ў сад, а пакінуць дома з дзядулем, сама ж пайшла на працу.

У нейкі момант, сталы мужчына адлучыўся ў іншы пакой. Пакінуты без нагляду ўнук залез на падваконне адкрытага акна, абапёрся на маскітную сетку, тая не вытрымала — і хлопчык паляцеў уніз. Як паведамляе БелТА, дзіця звалілася з трэцяга паверха.

Пад акном знаходзіліся кусты, яны і змякчылі падзенне – малы застаўся жывы. Аднак без траўмаў не абышлося: у хлопчыка пераломы рэбраў, а таксама удар лёгкага.