На Астравеччыне гарэў дом і два хлявы

Пажар здарыўся 12 красавіка каля 15.30. Выратавальнікам паведамілі, што ў вёсцы Легаўцы Міхаліцкага сельсавета гарыць дом і два хлявы.

Пажар знішчыў дах, перакрыцці, маёмасць у доме. Цалкам згарэў адзін хлеў. У другім пацярпелі дах і перакрыцці.

Верагодная прычына – неасцярожнае абыходжанне гаспадара з агнём пры курэнні.