У рамках Тыдня лесу вілейчукоў запрашаюць садзіць дрэвы. Збор 17 красавіка (серада) у 10.00 каля стэлы «Вілейка» з бусламі. Адрас: Стаўкі,1.

З сабой нічога браць не трэба. Толькі зручна апрануцца. Да месца пасадкі вас падвязуць.

– Пасадка дрэў у лесе на Вілейшчыне была нашай прыватнай ініцыятывай, – расказала карэспандэнту «РГ» актывістка, жыхарка Вілейкі Вераніка Гіль.

Але актыўнасць неабходна было узгадніць з Вілейскім доследным лясгасам. Па словах дзяўчыны, тут ініцыятыву ўспрынялі пазітыўна.

Па тэлефонным званку вырашыла ўсё за пяць хвілін.

Размаўлялі ветліва, паабяцалі паказаць вольныя ўчасткі лесу для пасадкі дрэў, даць саджанцы.

– Хочацца знутры даведацца аб працэсе пасадкі дрэваў, паназіраць, колькі часу трэба, каб аднавіўся лес, – падзялілася Вераніка.