Фота Мир 24.

Конкурс прыгажосці і грацыі «Місіс Маладзечна – 2019» адбудзецца ў Маладзечне 20 красавіка. Мерапрыемства сярод замужніх жанчын пройдзе ў 14.00 на базе Цэнтралізаванай клубнай сістэмы.

Сярод галоўных крытэрыяў адбору для замужніх жанчын былі не толькі ўзрост, але і абавязковая наяўнасць дзяцей, паведамляе Цэнтралізаваная клубная сістэма ў сваёй групе ў Фэйсбуку.

У фінал прайшлі шэсць жанчын з Маладзечанскага раёна.

Маладзечна прадставіць шматдзетная маці Наталля Дубовік, якая выхоўвае чатырох сыноў: 10-гадовага Мікіту, 7-гадовага Улада, 3-гадовага Мішу і гадавалага Максіма. Жанчына любіць спорт і падарожжы, а яе дэвіз «Рух – гэта жыццё».

Фота з суполкі facebook.com/groups/1115191198524569.

Іна Калацэй з Хажова таксама шматдзетная маці, у яе тры дачкі. Старэйшай Яне шэсць гадоў, сярэдняй Дане – чатыры, а самай малодшай Мар’яне ўсяго 11 месяцаў. Канкурсантка захапляецца кулінарыяй, ікебанай, спортам і кіраваннем аўтамабіля. Жыццёвае крэда сям’і Калацэй «Хочаш быць шчаслівым – будзь ім! Няма нічога немагчымага».

Фота facebook.com/groups/1115191198524569.

Таццяна Хітрун з Відзеўшчыны маці дзевяцігадовай Ксеніі і шасцігадовага Арцёма, аматарка спорту і актыўнага адпачынку з сям’ёй, любіць падарожнічаць, вадзіць аўтамабіль, а таксама частуе родных кулінарнымі вынаходствамі.

Фота facebook.com/groups/1115191198524569.

Кветкі – любімае захапленне мамы дваіх сыноў (васьмігадовага Дзімітрыя і гадавалага Аляксандра) Ганны Мартынавай з Аляхновіч. Дэвіз сям’і: «Калі робіш, то рабі якасна».

Фота facebook.com/groups/1115191198524569.Цэ

Любіць падарожнічаць шматдзетная мама з Краснага Таццяна Каляда-Замойская. У жанчыны чацвёра дзяцей: Уладзіславу 18 гадоў, Усеваладу – 15, Станіславу – 13, а Васілісе ўсяго шэсць.

Фота facebook.com/groups/1115191198524569.

Канкурсантка з Чысці Ясенія Мікуліч не ўяўляе сябе без песні і спорту. У жыцці галоўнае шчасце, здароўе і дзеці, лічыць шматдзетная маці. Старэйшаму сыну Аляксею ўжо 24 гады, дачцэ Вользе – 23, Валерыі і Валянціне 19 і 18 гадоў адпаведна.

Фота facebook.com/groups/1115191198524569.

Падчас конкурснага шоу удзельніцам неабходна будзе раскрыць сябе ў некалькіх этапах. Так, на «візітоўцы» трэба падрыхтаваць відэапрэзентацыю пра сям’ю, разам з дзецьмі прадставіць стылізаваная дэфіле «Сучасная мама», здзівіць падчас творчага нумара «Суперзорка», а таксама прадставіць дэфіле капялюшыкаў «Royal Ascot – уся справа ў капелюшы» з абавязковым выкананнем дрэс-кода каралеўскіх скачак.

Журы вызначыць як пераможцу «Місіс Маладзечна – 2019», так і абярэ «Першую «Віцэ-Місіс» – 2019», «Другую «Віцэ-Місіс» – 2019» і іншыя намінацыі.

Па выніках інтэрнэт-галасавання вызначаць “Місіс Інтэрнэт-сімпатыю”.

Чытайце таксама:

“Місіс Маладзечна-2016” навучылася праз дотыкі разумець свайго мужа

“Місіс Маладзечна 2016”: Буду вучыцца масажу, каб сваім мужчынам масажыраваць пятачкі і спінкі

Глядзіце фотарэпартаж з “Місіс Маладзечна-2016”: танцы ў халаціках і без (Дадалося відэа)