Ашмянец вынес з мясакамбіната мяса і кілбас амаль на 600 рублёў

Праваахоўнікі Ашмянскага райаддзела міліцыі затрымалі супрацоўніка мясцовага мясакамбіната, якога падазраюць у прысабечванні тавару.

Падчас затрымання ў 39-гадовага падазраванага знайшлі прадукцыю гэтага прадпрыемства.

Грамадзянін вынес за браму мяса на агульную суму 593 рубля 92 капейкі, паведамляе УУС Гродннского аблвыканкама.

На месцы здарэння. Фота УУС Гродна.

Мужчыну затрымалі трэцяга красавіка, пасля  працоўнага дня. У машыне ў падазронага былі прадукты прадпрыемства. З яго слоў, усё гэта ён вынес на сабе.

Узбудзілі крымінальную справа па частцы першай артыкула 211 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Прысваенне альбо растрата».