Хлопец скраў ровар, каб з Вілейкі заехаць у Лагойск

Учора, 15 красавіка, Вілейскі суд асудзіў 19-гадовага жыхара Лагойска на год і сем месяцаў пазбаўлення волі.

– Хлопец, былы навучэнец Вілейскага дзяржаўнага каледжа, ужо быў асуджаны за серыю крадзяжоў ровараў і маёмасці з машын, – расказаў карэспандэнту намеснік пракурора Вілейскага раёна Андрэй Жукоўскі.

Аднак тады, 21 студзеня, фігуранта асудзілі на год і шэсць месяцаў з адтэрміноўкай. Адтэрміноўку хлопец не вытрымаў і ўжо 15 лютага скраў ровар у адным з інтэрнатаў Вілейкі.

У каледжы ён ужо не вучыўся, але прыехаў у Вілейку ў госці да сябра. Пагасціўшы, скраў ровар і паехаў на ім у Лагойск.

Учора хлопца асудзілі на год і сем месяцаў.