Фота tvkultura.ru.

Адкрыты абласны фестываль духавой музыкі 24-27 мая сёлета прыме Вілейка.

Фестываль ладзяць раз на тры гады. У Вілейцы выступяць аркестры Міншчыны, а таксама госці з Германіі і Польшчы.

25 мая ў вілейскім Палацы культуры правядуць конкурсную праграму, а пасля зладзяць вялікі канцэрт на Цэнтральнай плошчы.

26 мая правядуць марш-парад аркестраў і ансамбляў мажарэтак па цэнтральнай вуліцы. Завершаць фестываль 27 мая, паведамляюць у райвыканкаме.