Віляйчанін скраў у знаёмай картку і патраціў яе заробак на гарэлку

Крымінальную справу Вілейскі суд разгледзеў 11 красавіка.

У студзені мужчына скраў у сваёй знаёмай банкаўскую картку.

Пін-код ён падгледзеў на паперцы, якая ляжала дома ў знаёмай на паліцы побач з карткай.

Фігурант ведаў, што 27-28 студзеня знаёмая павінна была атрымаць на картку заробак.

Калі заробак пералічылі, літаральна за два дні мужчына патраціў усе грошы ны выпіўку.

Фігурант быў судзімы пяць разоў. За гэтае злачынства атрымаў год і сем месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, расказаў карэспандэнту намеснік пракурора Вілейскага раёна Андрэй Жукоўскі.

Пракуратура звяртае ўвагу на выкананне правілаў захоўвання пін-кода банкаўскай карткі. Памятайце, што захоўваць яго трэба так, каб выключыць да гэтай інфармацыі доступ іншых людзей.