Тры будынкі гарэлі на Астравеччыне

Пра першы пажар выратавальнікам паведамілі 15 красавіка каля 14.00. Гарэлі два хлявы ў вёсцы Быстрыца Варнянскага сельсвета. 

Агонь цалкам знішчыў будынкі. Папярэдняя прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём невядомай асобы.

Другі пажар у тым жа сельсавеце, у вёсцы Петраполь, здарыўся ноччу 16 красавіка. У аднапавярховым доме загарэўся падвал, дзе месціўся кацёл.

Агонь пашкодзіў дошкі на столі, маёмасць у падвале і кацёл на цвёрдым паліве. Пажар, верагодна, здарыўся з-за перакалу катла.