Ілюстрацыйнае фота televid.by.

На другі дзень Вялікадня, 29 красавіка ў 18:30 ў Маладзечна завітае дзіцячы гурт “Калыханка” з Міханавічаў (Мінскі раён) пад кіраўніцтвам Ларысы Рыжковай – этнапедагога, казачніцы і захавальніцы жывога беларускага фальклору.

“Калыханка” на працягу 30 год з дапамогай гульняў, казак і народных забаў распальвае агеньчык любові да беларускай традыцыі.

Даведаецеся, хто такі Бай і як у яго атрымоўваецца ехаць па сцяне, навучыцеся гуляць у гульні і вернецеся натхнёнымі дадамому.

Уваход вольны.

Выява vk.com/speunyshod_maladzechna.