На Вілейшчыне мінчанін незаконна паляваў на качку. Яго затрымалі

Супрацоўнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі 13 красавіка каля пяці гадзін раніцы затрымалі ва ўгоддзях Вілейскага доследнага лясгаса паляўнічага з Мінска.

З выкарыстаннем зараджанай гладкаствольнай паляўнічай стрэльбы мужчына паляваў шэрую качку ў забаронены час – прыцемкамі, забароненым спосабам – з падыходу.

Паляўнічы не меў дакументаў на права палявання.

У дачыненні да яго склалі адміністрацыйны пратакол па частцы 1 артыкуле 15.37 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Санкцыя прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць, а менавіта штраф ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 510 да 1 275 рублёў) з канфіскацыяй зброі або без канфіскацыі, з пазбаўленнем спецыяльнага права палявання.

Калі супрацоўнікі інспекцыі агледзелі гараж фігуранта, што месціцца на лецішчы на Вілейшчыне, знайшлі і канфіскавалі чатыры рыбалоўныя сеткі, агульнай даўжынёй 48 метраў, расказаў карэспандэнту намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Раман Лесін.

За незаконнае захоўванне рыбалоўных сетак у дачыненні да парушальніка склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 15.36 Кодэкса аб администрацыйных правапарушэннях.

Санкцыя прадугледжвае штраф ад 5 да 50 базавых велічынь (ад 127,5 да 1275рублёў).

Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ў вясновы сезон палявання паляваць  на качку шэрую дазволена ружэйным спосабам з засады або з выкарыстаннем маскіровачнага халата і толькі з прынаджваннем з дапамогай падсадной качкі і (або) пудзілы і манка.

На грамадзян, якія здалі добраахвотна ў перыяд нерасту рыбы ў інспекцыю рыбалоўныя сеткі і іншыя забароненыя прылады аматарскага рыбалоўства, штраф накладацца не будзе.

Пра ўсе парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства просьба паведамляць па тэлефоне 8 01797 50740 У Мядзельскую міжраённую інспекцыю альбо на «тэлефон даверу» Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 8 (017) 39 00000, або на тэлефон 102.

Усю атрыманую інфармацыю абавязкова правераць.