На фота патрапіла бойка рысі і ваўка ў Налібоцкай пушчы. Глядзіце, хто перамог

У Налібоцкай пушчы ва ўрочышчы Ялоўка  дарослы самец ваўка атакаваў дарослага самца рысі.

Бойка доўжылася 48 секунд. Агрэсіўныя позы супраць адзін аднаго былі цягам 30 секунд. Потым 8 секунд яны біліся.

Рысь перамагла. Паранены воўк памёр.

На месцы бойкі.

Фота з сайта nalibokiforest.info.