Фота забяспечанае Аляксандрам Казакевічам.

Адзін з нашых чытачоў даслаў дзіўны здымак: кола на небе, якое ўзялося невядома адкуль. Маўляў, самалётаў побач не было. Кола ўзнікла на небе сёння каля паловы дванаццатай.

У каментарах адзін за адным з’явіліся падобныя здымкі. Аказалася, чытачы заўважылі кола яшчэ і над Вілейкай, і нават у Мядзельскім раёне.

У нашым інстаграме мяркуюць, што гэта аб’яднаныя маленькія аблокі. А ўкантакце разглядаюцца версіі ад тэлепорта да ўварвання.

Апошнія звесткі з Аднакласнікаў, там кажуць, што бачылі кола на Смаргоншчыне.

Фота Ганны Кушал.
Вуліца Піліпа Орліка, Вілейка, 11:00, фота Таццяны Гурэвіч.
Фота Андрэя Абрамовіча.
Фота Сяргея Клімянка.
Фота Арцёма Лантаса.
Фота Ігара Бабарыкі.
Вёска Астраўляны, Мядзельскі раён, каля 12 гадзін. Фота Алены Верамей.