Прывітальнае слова старшыні Саюза кампазітараў Алены Атрашкевіч. Фота Руслана Апановіча.

Канцэрт–адкрыццё V Міжнароднага сімфанічнага форума-конкурса кампазітараў краінаў СНД імя Агінскага прваялі 11 красавіка 2019 года ў Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага.

У выкананні Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра
каледжа пад кіраўніцтвам Заслужанага дзеяча культуры  Рыгора Сарокі,
прагучалі сачыненні, якія стварылі падчас чатырох мінулых
форумаў ў Маладзечне.

Слухачы пачулі творы Віктара Зіноўева (Масква), Ляйсан Абдулінай (Казань), Вікторыі Гавейновіч (Брэст –Санкт-Пецярбург), Байару Такшынай (Горнаалтайск), Вольгі Дзюжынай (Барнаул), Сняжаны Пыслар (Кішынёў, Малдова), Мікалая Міхеева (Якуцк), Яўгена Прытужалава (Екацерынбург), Яўгена Шкульціна (Масква), Урала Мухамедзьярава (Уфа).

Дапамагала знаёміцца з маладымі кампазітарамі і іх творамі вядучая канцэрта, музыказнаўца Кацярына Шасцілоўская.

Удзельнічаюць 26 маладых кампазітараў

Сёлетні форум ладзяць пры падтрымцы Расійскага музычнага саюза, Саюза кампазітараў Беларусі, Асацыяцыі сучаснай музыкі Рэспублікі Малдова, Мінскага аблвыканкама і іншых арганізацый.

У форуме ўдзельнічаюць 26 маладых аўтараў з Беларусі, Малдовы і розных рэгіёнаў Расіі (Татарстан,Башкартастан, Алтай, Саха-Якуція).

З удзельнікамі займаюцца кампазітары-прафесіяналы. Гэта ідэйны натхняльнік
кампазітарскага форума Яраслаў Судзілоўскі (Масква), прафесар Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Н.Жыганава, Леанід Любоўскі, старэйшы выкладчык
Вышэйшай школы музыкі Мікалай Міхееў (Саха-Якуція), прадстаўнікі
Беларускага Саюза кампазітараў Ганна Кароткіна (Мінск), Аляксей
Пілатаў (Маладзечна), а таксама  загадчык кафедры кампазіцыі і тэорыі
музыкі Акадэміі выканальніцкіх мастацтваў Йіржы Бездэк (Прага, Чэхія).

У рамках форума ладзяць лекцыі, майстар-класы, семінары, індывідуальныя заняткі па напісанні новых твораў, культурныя паездак па гістарычных мясцінах Беларусі.

Салісты канцэрта-адкрыцця (злева направа) Вольга Кохан, Урал Мухамедзьяраў, Бібігуль Рыскаліева, Сяргей Ярук, Вераніка Чарапанава. Фота Руслана Апановіча.

Новым элементам форума стаў першы ананімны конкурс на лепшы сімфанічны твор, які будзе абраны сярод дасланых кампазіцый. Магчыма, у наступных форумах гэты досвед працягнуць, а таксама ў праграму ўключаць майстар-клас для дырыжораў.

Акрамя актыўнага удзелу ва ўсіх мерапрыемствах, маладыя кампазітары маюць галоўную творчую задачу – стварыць ці закончыць новае сачыненне для сімфанічнага аркестра. І ўжо ў межах гэтага праекта аўтары прымаюць удзельнічаюць у рэпетыцыйнай рабоце над уласнымі творамі.

Дзякавалі артыстам і Рыгору Сароку

Па словах Яраслава Судзілоўскага, тое, што мы робім сёння тут – вельмі важна. Гэта інтэгральная справа ў межах еўразійскай культурнай прасторы. Прыемна, што наш форум так інтэнсіўна развіваеццца.

Выказвалі словы шчырай падзякі артыстам аркестра і Рыгору Сароку, якія падтрымалі ініцыятыву праект.

Старшыня Саюза кампазітараў Беларусі Алена Атрашкевіч адзначыла:

– Цяпер, калі існуе небяспека музыку ператварыць ў трэкавую мазаіку, дзякуючы падобным канцэртам прыемна асведамляць, што кампазітар – гэта ўсё ж такі прафесія, якой вучацца і спасцігаюць ўсё жыццё.

Алена Віктараўна ўручыла дырыжору Рыгору Сароку Падзяку за значны ўклад у папулярызацыю твораў беларускіх кампазітараў ад Беларускага саюза кампазітараў.

Падчас канцэрта-адкрыцця. Фота Руслана Апановіча.

А што думаюць пра форум маладыя кампазітары-ўдзельнікі праекта

Вольга Дзюжына з Барнаула:

– Гэтыя форумы з’яўляюцца нейкай творчай лабараторыяй, у якой кампазітару прадастаўляецца магчымасць працаваць з сімфанічным аркестрам амаль два тыдні! Важна пачуць сваю музыку ў жывым выкананні, уносіць змены ў партытуру і
даводзіць да патрэбнага гучання. Вынікам работы становіцца сімфанічны канцэрт з твораў семінарыстаў форума. Цудоўная арганізацыя канцэрта, адсутнасць свабодных месцаў у зале, шмат ганаровых гасцей, тэлебачанне і прэса – усё гэта стала сапраўдным святам для маладых кампазітараў, дзе прагучалі нашы сачыненні.

Яўген Шкульцін з Масквы:

– Я прымаў удзел ва ўсіх форумах у Маладзечне і магу ўпэўніць, што гэты час – самы творчы і плённы ў маім жыцці. Кожны год прыязджаюць выдатныя майстры з Расіі, Беларусі і СНД, якія распавядаюць аб сучаснай музыцы і кампазітарскіх тэхніках.
Але я вучуся не толькі ў іх: удзельнікі семінара часам такія цікавыя людзі,
і пішуць такую музыку, што проста зносіны з імі таксама ўзбагачаюць.