Фота Xcook Info.

Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ад 15 красавіка ўстаноўлена забарона на лоўлю судака, які працягнецца ўключна да 30 мая.

Забарона абумоўленая тым, што судак ідзе на нераст. Перад нерастам і пасля яго судак інтэнсіўна палюе, каб назапасіць неабходныя для працягу роду пажыўныя рэчывы.

Губляючы звычайную асцярожнасць, у перыяд нерасту судак становіцца лёгкай здабычай браканьераў. Пры гэтым фактычна гінуць дзясяткі тысяч не народжаных малькоў.

Здабыча судака ў перыяд забароны на лоўлю, у залежнасці ад памеру шкоды нанесенай навакольнаму асяроддзю, можа паслужыць падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай альбо крымінальнай адказнасці.

Мінімальны памер штрафу за незаконную здабычу рыбы складае 20 базавых велічынь –  510 рублёў.

Акрамя таго, парушальніку прыйдзецца пакрыць прычыненую навакольнага асяроддзю шкоду. За кожную незаконна здабытую ў перыяд забароны рыбіну прыйдзецца выплаціць 18 базавых велічыняў – 459 рублёў – у якасці кампенсацыі нанесенай прыродзе шкоды.

Мядзельскай міжраённай інспекцыяй, сумесна з іншымі прыродаахоўнымі і праваахоўнымі органамі пастаянна праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні фактаў браканьерства.

Але толькі сумеснымі намаганнямі можна павялічыць рыбныя запасы ў нашых рэках і азёрах.

Калі Вам стала вядома пра факты парушэння прыроднага заканадаўства, то тэлефануйце па тэлефоне 8-01797- 50-7-40 альбо на «тэлефон даверу» Дзяржаўнай інспекцыі аховыжывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь –8 017 39 00000, або на тэлефон 102. Усю атрыманую інфармацыю абавязкова правераць.

 

• Текст доступен на языке: ruРусский