Ілюстрацыйнае фота.

Ашмянскі райвыканкам запрашае на кірмаш вакансій, які адбудзецца 25 красавіка ў рамках агульнарэспубліканскага мерапрыемства «Адзіны дзень занятасці» пад дэвізам «Знойдзем працу разам!»

У мерапрыемстве прымуць удзел спецыялісты кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, прадстаўнікі прафсаюзаў, падатковых і іншых органаў для дапамогі ў працаўладкаванні, кансультацыйных паслуг па прыёме / звальненні, выплаты падаткаў, збораў пры арганізацыі самазанятасці.

Месца правядзення: Ашмяны, Савецкая, 103 (фае райвыканкама).
Час правядзення: ад 10.00 да 13.00.
Даведкі па тэлэфонах: 4-45-99, 4-57-23, 4-13-16.