Падчас імпрэзы выступаў ансамбль народнай музыкі Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў "Самагуды" пад кіраўніцтвам Сяргея Ярука.

18 красавіка ў Маладзечне ў бібліятэцы сямейнага чытання «Верасок» зладзілі «Бібліяпрыцемкі».

Наведнікі згулялі ў квэст, пабачылі выступленне кінолага, змаглі сфатаграфавацца ў фота-зоне, паслухалі канцэрт. Падчас сустрэчы ў бібліятэку завітала і Жывая Бібліятэка. Адной з цікавостак мерапрыемства стала адкрыццё балкона бібліятэкі. Глядзіце, як гэта было.

Гледачоў частавалі бясплатным чаем. Абраць можна было любы на свой густ.
Навучэнцы сярэдняй школы №8 зрабілі ўласныя самалёты. Сярод вучняў – адзіная дзяўчынка.
Падчас паказу калекцыі мадэляў навучэнцамі Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа. “Тэатр моды”.

Стыль “Мілітары”.

На працягу “Бібліяночы” ахвотным рабілі аквагрым. Вядома, бясплатна.

Ахвотныя маглі паглядзець разнастайныя выставы. Напрыклад, “Я раскажу вам пра вайну…” – інтэрактыўную выставу-паведамленне да 95-годдзя з Дня нараджэння Васіля Быкава.

Гледачы пабачылі выступленне міліцыянера-кінолага Маладзечанскага аддзела Дэпартамента аховы МУС РБ. Службова-вышуковы сабака Джэсі на пляцоўцы перад “Вераском” даваў лапу, шукаў у траве пэўныя рэчы, лажыўся і прыбягаў на кліч “да мяне”.

Джэсі два гады і сем месяцаў. Калі дзеці ўсё адразу сталі яго гладзіць, сабака трохі спалохаўся.
Ахвотныя маглі прымераць шлем і бронекамізэльку, а таксама пасядзець і сфатаграфавацца ў міліцэйскай машыне.
А яшчэ ўсе спявалі…
…і вадзілі карагоды. Знешняе кола ішло ў адзін бок, унутранае – у другі.

Падчас “Бібліяночы” працаваў квэст-рум “Літаратурныя вандроўкі па Беларусі”. Удзельнікам трэба было на гадзіну пераўвасобіцца ў бібліятэкара і выканаць умоўныя тэматычныя запыты чытачоў па гісторыі і літаратуры Беларусі. Пры гэтым неабходна было адгадаць шыфры, выкарыстоўваючы бібліятэчныя фонды і падказкі, схаваныя ў кнігах.

Жывая бібліятэка першы раз завітала ў “Верасок”. Жывыя кнігі гутарылі з жадаючымі пра мастацтва, выцінанку і тэатр.

Акцёр Мінскага абласнога драматычнага тэатра Алег Чэчанеў адказвае на пытанні “чытачоў”.

Мастачка Наталля паказвае, як правільна рабіць выцінанку.

Адна з фота-зон на балконе бібліятэкі.
Паслухаць, як спявае выканаўца, можна ў нашым інстаграм-канале https://www.instagram.com/p/BwaHJnPH-WA/

“Мая абарона”, “Як на вайне”, “Скачы ўніз” – менавіта такія песні слухалі гледачы напрыканцы вечара.
Перад уваходам у бібліятэку працаваў буккросінг. Ахвотныя маглі ці проста ўзяць любую кнігу, ці абмяняць яе на сваю.

 

Фота Таццяны Касьян.