Выява vk.com/obfc_by.

Круглую форму новага лагатыпа ўзялі з першай гістарычнай выявы герба горада 1792 года. Адтуль жа і срэбны колер, якім аздобілі контур лагатыпа.

Сімвал каманды захоўвае асноўныя элементы герба Ашмянаў і выкананы ў традыцыйным чырвона-сіня-белым спалучэнні колераў, якія сёння з’яўляюцца неад’емнай часткай горада, яго жыхароў, каштоўнасцяў і гісторыі.

Выява vk.com/obfc_by.

Па дапамогу ў распрацоўцы эмблемы клуб звярнуўся да дызайнера і распрацоўшчыка клубнага стылю Аляксея Янушэўскага.  Лагатып быў паспяхова прэзентаваны і падараваны дызайнерам гораду і камандзе.