У Ашмянах 20 красавіка адкрыюць футбольны сезон. Паглядзець гульню запрашаюць на стадыён ФАК (Савецкая, 1) у 13:00. Ашмяны-БДУФК згуляюць з ДЮСШ-Стэнлес. Уваход вольны.

Падчас акрыцця правядуць майстар-клас па ганчарстве і рамесны кірмаш. Ахвотныя змогуць зрабіць аквагрым, паглядзець на выступ гурта PyLai і студыі танца Diana.

Выява з суполкі vk.com/ashmiany_1tour.