Здымак Наталлі Чырвонцавай.

А як вы збіраецеся фарбаваць яйкі на Вялікдзень?

Звычайна фарбуюць у шалупінні ад цыбулі або  фарбавальнікам. Калі і вы так робіце, то вам прапануюць альтэрнатыву!

Мастак з Маладзечна Наталля Чырвонцава зладзіць майстар-клас па аздабленню велікодных яек.

26 красавіка, у пятніцу, пачатак у 18:00.

Адрас: Маладзечна, Лібава-Роменская, 71.

Пры сабе патрэбна мець:

  • Яйкі. Вараныя і сырыя. Колькасць – па вашым жаданні.
  • Металічная бляшанка з-пад спрайта ці кока-колы 0,33 л.
  • Свечка.

Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя па нумары: (8029) 53-53-105.

Уваход вольны.