Ініцыятыва «Самы час!» правяла 12 красавіка ў Маладзечне заключны семінар «Здароўе і даўгалецце мужчын 45+». Семінар праводзілі ў рамках праекта «БЕЛМЕД» пры фінансаванні Еўрасаюза і рэалізацыі ПРААН.

Па словах арганізатараў, у свядомасці значнай часткі прадстаўнікоў моцнага полу дзейнічае састарэлая мадэль паводзінаў. А гэта значыць, што пасля сарака гадоў мужчыны пачынаюць рыхтавацца да пенсіі і спыняюць весці актыўны лад жыцця. З гэтай праблемай і працуе ініцыятыва.

Семінар у Маладзечне ладзілі, каб пашырыць веды аўдыторыі аб асноўных дэмаграфічных тэндэнцыях, звязаных са здароўем мужчын 45+, павысіць актуальнасць тэмы мужчынскага здароўя ў інфармацыйным полі, наладзіць прамыя кантакты паміж рэгіянальнымі СМІ, прадстаўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў горада і экспертамі ў гэтай галіне.

Згодна з даследаваннямі, што праводзілі спецыялісты ў рамках ініцыятывы, мужчыны ва ўзросце пасля 45 рэдка актыўна адпачываюць, прывыклі да рытму жыцця «дом – праца», заклапочаныя бытавымі праблемамі, лічаць, што мары і амбіцыйныя планы – для маладых.

Маладзечанскія мужчыны занепакоеныя тым, што сталі менш зарабляць.

Былі адказы кшталту: «Раней маглі ездзіць адпачываць на мора, а цяпер – толькі лецішча і дом» або «шукаю чыстыя азёры ў Беларусі, бо не магу дазволіць сабе Егіпет».

У зале.

Такія вынікі спецыялісты атрымалі, калі правялі даследаванне мужчын з Маладзечна. Удзельнічала 18 чалавек ва ўзросце 45 і старэй.

Выступае Андрэй Эзерын – каардынатар іміцыятывы “Самы час!”

Арганізатары ж перакананыя, што і пасля 45 трэба не саромецца вучыцца, імкнуцца да актыўнага даўгалецця, не забываць пра сваё здароўе, жыць для блізкіх.

Ад чаго паміраюць мужчыны ва ўзросце 45+

Пазаштатны герантолаг Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч у сваім выступленні закранула праблему высокай мужчынскай смяротнасці ў Беларусі.

Людміла Жылевіч – галоўны пазаштатны герантолаг Міністэрства аховы здароўя.

Яна адзначыла, што даўгалецце мужчын залежыць ад таго, як яны пражылі ад 40 да 60 гадоў.

Сярод фактараў, якія ўплываюць на працягласць жыцця – курэнне, хваробы сэрца, недастатковая фізічная актыўнасць, павышаная вага.

Ад чаго ж часцей паміраюць мужчыны? Па словах Людмілы Жылевіч, на першым месцы – хваробы сэрцы, на другім – траўмы і атручэнні, на трэцім – анкалогія. Далей ідуць хваробы органаў дыхання і стрававання.

Маладзечна прадстаўляў загадчык уралагічнага аддзялення раённай бальніцы доктар­уролаг Ігар Віторскі. Ён распавёў, з якімі праблемамі сутыкаюцца мужчыны сярэдняга ўзросту.

Гэта метабалічны сіндром, крызіс сярэдняга ўзросту і праблемы з прастатай.

Адзін з выступоўцаў прэс­сакратар ААТ «Белгазпрамбанк» Сяргей Скляраў прэзентаваў прысутным уласны распарадак дня. Дзень Сяргея пачынаецца ў 5:30 і заканчваецца ў 23:00.

Сяргей Скляраў, прэс-сакратар Белгазпрамбанка.

Што рабіць мужчыну, калі яму 45+? У Сяргея такія адказы:

  • заняцца скандынаўскай хадой
  • правесці поўную дыягностыку арганізма
  • ­ заняцца любімым відам спорту, на які раней не было часу
  • ­ больш часу аддаваць сям’і, сябрам і захапленням ­ асвоіць сацыяльныя сеткі
  • ­ зноў пачаць вучыцца і падарожнічаць.

Актывісты ініцыятывы «Самы час!» працуюць у гарадах Мінскай вобласці. У нашым рэгіёне – у Валожыне і Маладзечне. У мерапрыемствах паўдзельнічалі больш за 140 чалавек – кіраўнікоў прадпрыемстваў, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, сацыяльных і медыцынскіх устаноў.

У жніўні арганізатары плануюць зладзіць у Маладзечне фестываль «Здароўе і даўгалецце мужчын 45+».

Фотаздымкі забяспечаныя арганізатарамі.

• Текст доступен на языке: ruРусский