Фота Primorye24.ru.

Сёння, 22 красавіка, ад 14.30 да 16.00 на 15-ым кіламетры аўтадарогі Р-28 «Мінск-Маладзечна-Нарач» (тэрыторыя Мінскага раёна) правядуць следчы эксперымент, каб устанавіць абставіны ДТЗ, што адбылося на гэтым участку дарогі.

У гэты час абмежуюць рух аўтамабіляў на дадзеным участку ў напрамку Маладзечна, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Следчыя просяць удзельнікаў дарожнага руху загадзя планаваць маршрут з улікам прадастаўленай інфармацыі.

• Текст доступен на языке: ruРусский