Удзельніцы мерапрыемства. Фота забяспечанае Аленай Жданюк.

11 красавіка ў Валожыне зладзілі мерапрыемства «Каб памяталі» да Міжнароднага дня вызвалення вязняў канцлагераў.

Па словах Алены Жданюк, псіхолага Цэнтра тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва, людзей запрашалі больш, але змаглі прыйсці чатыры жанчыны Надзея КаваленкаМарыя Рабчук, Антанина Арцёмава і Валянціна Навіцкая.

Самай маладой з іх, Антаніне Арцёмавай, – 78 гадоў. Калі яна трапіла ў лагер, ёй было два гады.

Астатнім жанчынам – за дзевяноста.

Скарбонкі, падарункі і чаяванне

На сустрэчы валанцёры правялі майстар­клас для ўдзельніц. Жанчыны навучыліся рабіць скарбонкі з кардону і дэкаратыўна іх афармляць. Скончылі, як звычайна, чаяваннем з печывам і падарункамі для ўдзельнікаў.

– Са сталымі людзьмі мы шмат працуем у межах праекта «Папярэджанне кагнетыўных узроставых змен у сталых людзей праз далучэнне іх да творчасці». Праект фінансуецца нямецкім фондам «Памяць. Ад казнасць. Будучыня» у рамках праграмы «Месца сустрэчы: дыялог», – расказала Алена.

Як у Валожыне працуюць з успамінамі

Па словах псіхолага, з узроставымі зменамі падапечных у Валожыне змагаюцца творчасцю. Штотыдзень сталыя жанчыны прыходзяць у цэнтр, дзе з валанцёрамі лепяць, малююць, вяжуць, шыюць. У якасці валанцёраў працуюць іншыя сталыя жанчыны.

Да тых гарадскіх жанчын, якім цяжка хадзіць, валанцёры прыходзяць дамоў раз на тыдзень. Да тых, хто жыве ў вёсках на Валожыншчыне, ездзяць раз на месяц.

– Таксама мы працуем з успамінамі, – кажа Алена. – Да мая плануем зрабіць своеасаблівую фотавыставу. З дапамогай валанцёраў сабралі старыя фотаздымкі з рознымі відамі  Валожына. Умова – на фотаздымку павінны быць чалавек.

У тых жа месцах сфатаграфуем па магчымасці тых жа людзей, толькі ў сённяшнім Валожыне. Калі ж кагосьці ўжо няма, сфатаграфуем нашчадкаў. Напрыклад, унука або ўнучку