Падчас вучэнняў. Фота з сайта МНС.

Работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праверылі якасць правядзення камандна-штабнога вучэння ў УАЗ «Вілейская ЦРБ».

У рамках трэніроўкі сабралі членаў камісіі па надзвычайных сітуацыях, тушылі пажар у адным з кабінетаў стаматалагічнай паліклінікі, разгарнулі станцыю абеззаражвання адзення, эвакуявалі персанал.

Кіраўніцтва і работнікі бальніцызадачы па арганізацыі мерапрыемстваў па абароне насельніцтва і тэрыторый пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый выканалі.

Заключным этапам вучэнняў стала выступленне ў працоўным калектыве работніка Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, які акцэнтаваў увагу на захавання правілаў пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў і спальванні смецця.