Памёр салдат, якога расціснула машынай у паказальнай часці пад Віцебскам

Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Мінабароны.

«Міністэрства абароны выказвае спачуванне родным і блізкім радавога Калачынскага Віктара Андрэевіча, які памёр 23 красавіка ў Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі ў выніку цяжкіх траўмаў, атрыманых напярэдадні», — гаворыцца ў паведамленні.

«Камісія Мінабароны працягвае праверку па факце грубага парушэння правілаў эксплуатацыі аўтамабільнай тэхнікі ў 103 асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе, у выніку якога адбыўся наезд аўтамабіля на вайскоўца».

Здарэнне ў 103-й брыгадзе адбылося раніцай у панядзелак, Віктара Калачынскага прыціснула машынай.

Салдат тэрміновай службы, які быў за рулём машыны, знаходзіцца ў вайсковай частцы. Пацярпелага адправілі ў рэанімацыю, яго стан адразу ацэньвалі як цяжкі.

За апошнія месяцы гэта не першы выпадак, звязаны з траўміраваннем вайскоўцаў у 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе, якую называюць паказальнай.