Ілюстрацыйнае фота MIGnews.com.

У дзіцячай школе мастацтваў ад 22 да 30 красавіка праходзіць выстава “Моманты майго настрою” Маіны Талпыгі. Адкрыццё выставы адбудзецца 25 красавіка а 17-ай.

Выява забяспечаная Таццянай Беразавец.

Маіна Талпыга – выкладчык дзіцячай мастацкай школы. Сярод яе выпускніц Лізавета Чарвонцава, Людміла Валковіч-Борыс, Таццяна Беразавец, якія цяпер працуюць у мастацкіх установах горада.

МаІна Талпыга нарадзілася ў Ваўкавыску Гродзенскай вобласці. Скончыла Віцебскі педагагічны інстытут, мастацка-графічны факультэт. Пасля заканчэння прыехала ў Маладзечна, Пачала працаваць у мастацкай школе выкладчыкам жывапісу, малюнка, кампазіцыі.

• Текст доступен на языке: Русский