Фота narodna-pravda.ua.

Учора мы пісалі пра тое, што думае пра перамогу Уладзіміра Зяленскага на прэзідэнцкіх выбарах Леанід Лысакабылка – украінец, які жыве ў Маладзечне. 

Цяпер звярнуліся да Галіны Сарочык – ураджэнкі Ашмянаў, былога доктара-неанатолага з Валожына, якая ад 2011 года жыве ў Кіеве. Галіна – актывістка беларускага руху ў Кіеве. У 2014 годзе яна з сям’ёй падтрымала майдан. Насіла туды ежу, аказвала медыцынскую дапамогу параненым.

У 2017 годзе мы пісалі пра Галіну Сарочык і яе дзейнасць.

Як успрынялі Галіна і яе сябры-беларусыў Кіеве перамогу Уладзіміра Зяленскага?

– Я і мае сябры беларусы, разам з большасцю ўкраінцаў, з тымі 73 працэнтамі. Мы падтрымліваем іх імкненне да справядлівасці, разам з імі выступаем супраць брахні, татальнай карупцыі ва ўсіх сферах, збяднення народа.

Хочацца пажадаць прэзідэнту  Уладзіміру Аляксандравічу Зяленскаму і яго маладой камандзе сілы і мужнасці ў іх барацьбе з сістэмай, – адказала субяседніца.