На адным з фестываляў. Фота з архіва РГ.

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна» сёлета правядуць 7 – 8 чэрвеня.

На галоўных гарадскіх пляцоўках зладзяць творчыя сустрэчы, выставы, тэатральныя пастаноўкі, конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

7 чэрвеня

10.30.  Канцэртная зала Палаца культуры. ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

15.00. Канцэртная зала Палаца культуры. III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

15.00. Канцэртнайя зала Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў.Паэтычная пляцоўка «Мой родны кут, як ты мне мілы» з удзелам беларускіх паэтаў.

16.00. Зала ўрачыстасцей Палаца культуры. Інтэрв’ю з вядомымі асобамі ў рамках аўтарскай праграмы «Суразмоўцы» пісьменніка Навума Гальпяровіча пра актуальныя праблемы сучаснасці, развіцця беларускай літаратуры, ролі роднай мовы ў фарміраванні грамадскай свядомасці і культуры.

17.00. Выставачная зала Палаца культуры. Выстава Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь да 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

17.30. Канцэртная зала Палаца культуры. музычна-паэтычная гасцёўня «Пад небам бацькаўшчыны роднай».

21.30. Амфітэатр. Урачыстае адкрыццё фестывалю. Прэм’ера канцэрта «Песні вайны». Праграму прадставяць салісты Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі».

Першы фестывальны дзень закончаць феерверкам.

8 чэрвеня

11.00. Канцэртная зала Маладзечанскайй школы мастацтваў.Канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі.

12.00. Канцэртная зала Палаца культуры. Гала-канцэрт «Маладзічок» запальвае зоркі» лаўрэатаў VІІІ Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок – 2019».

13.00. Мінскі абласны краязнаўчы музей. Выстава мастацкіх вырабаў са шкла. Аўтары выставы Таццяна і Пётр Арцёмавы.

16.00. Малая зала Палаца культуры. Праект «Асоба эпохі». Сёлетняя гераіня праекта – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, спявачка Надзея Мікуліч.

18.00. Вялікая зала Палаца культуры. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіцьспектакль «Янка Купала: жыццё ў свеце маланак». Рэжысёр-пастаноўшчык – Міхаіл Кавальчык.

21.30. Амфітэатр. Канцэрт-закрыццё ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2019”. Юбілейная канцэртная праграма «Зорны карагод» Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі з удзелам артыстаў беларускай эстрады.

Акрамя пералічаных асноўных мерапрыемстваўгледачоў чакаюць:

7 чэрвеня, 18.00. Мінскі абласны драмтэатр. Спектакль «Не пакідай мяне» – драматычная балада ў дзвюх дзеях

8 чэрвеня11.00. Канцэртная зала школы мастацтваў. Канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі

8 чэрвеня16.00. Чысцінскі сельскі Дом культуры. Канцэрт джазавай песні ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі

У два дні фестывалю будуць працаваць адкрытыя пляцоўкі на Цэнтральнай плошчы, вуліцы Прытыцкага, у гарадскім парку культуры і адпачынку імя Перамогі.

• Текст доступен на языке: ruРусский