Ілюстрацыйнае фота.

25 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па крайнім паўднёвым захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні: ноччу слабы, днём парывісты.

Уначы чакаецца 4-10 вышэй за нуль, месцамі будзе ад нуля да 3 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да +19 … + 25.