Ілюстрацыйнае фота.

25 красавіка праводзіцца кірмаш вакансій з удзелам арганізацый, размешчаных у Смаргонскім раёне.

Наведнікі змогуць непасрэдна пагутарыць з наймальнікам, атрымаць інфармацыю аб прадпрыемстве, наяўных вакансіях, умовах працы і аплаты.

Акрамя таго, спецыялісты службы занятасці пракансультуюць па прафесійным навучанні, дадуць фінансавую падтрымку – бязвыплатную субсідыю для прадпрымальніцкіх арганізацый. Прадстаўнікі прафсаюзаў раскажуць аб абароне правоў працоўных. Работнікі падатковых органаў раскажуць пра перавагі самастойнай занятасці.

Месца правядзення: Смаргонскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй, вуліца Іванова, 42.

Час правядзення: ад 10:00 да 13:00.

Тэлефоны для даведак: 3-21-25; 2-18-11.