У Столінскім раёне тушаць буйны пажар, агульная плошча пажару – 200 гектараў (Відэа)

23 красавіка ў 07:52 работнікі лясніцтва паведамілі ў МНС аб тым, што гарыць сухая расліннасць у балоцістай мясцовасці, лес на тэрыторыі Вільямскага лясніцтва каля вёскі Альманы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, піша mchs.gov.by.

Тушаць пажар ратавальнікі, лясгасы, арганізацыі раёна.

Працуюць два МІ-8 Авіяцыі МНС. Верталёты зрабілі 42 скіда вады. Агульная плошча пажару – 200 гектараў. На месцы працуюць больш за 100 чалавек, арганізавалі падвоз вады для запраўкі усюдыходаў, аўтаразлівачных станцый і вогнетушыцеляў, працягваюць тушыць пажар.

Сёння раніцай адбылося паседжанне Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Столінскім райвыканкаме.

• Текст доступен на языке: Русский