Стартап-школа ў Маладзечне – гэта нефармальная бізнес-адукацыя, якая дапаможа атрымаць веды, практычныя інструменты, кантакты і іншыя рэсурсы для хуткага запуску і развіцця бізнесу або стартапа.

Навучанне ўключае ў сябе шэраг мерпрыемстваў. Удзельнікай чакаюць інтэнсіўныя заняткі і сустрэчы з экспертамі, дзе можна дэталёва абмеркаваць ідэю.

Бліжэйшая сустрэча пройдзе заўтра, 26 красавіка. Экспертам выступіць саўладальнік і дырэктар мінскай кампаніі “БезНалТэх” , які займаецца пастаўкай абсталявання на заводы Беларусі.

Сустрэча пройдзе ў маладзечанскім адукацыйным цэнтры “Адкрытая прастора” па адрасе: вуліца Валынца, 12Б/1.

Пачатак рэгістрацыі ў 16:45, закончыць плануюць а 18:30.

Білет каштуе ад 6 да 9 рублёў.

Пачытаць падрабязней, а таксама сачыць за навінамі можна па спасылцы.