Фота shliah.by. Сяргей Кудзеньчук,, Ігар Жук, Генадзь Харужык.
На гэтым тыдні абралі  старшыню Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў. Ім стаў Сяргей Кудзеньчук, які раней працаваў галоўным доктарам цэнтральнай раённай бальніцы, з’яўляецца дэпутатам раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў.

У падтрымку кандыдатуры Сяргея Кудзеньчука выступілі некаторыя дэпутаты. Выбары былі тайныя, з выкарыстаннем бюлетэняў і ўрны.

Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук і кіраўнік раёна Генадзь Харужык, якія прынялі ўдзел у сесіі, павіншавалі Сяргея Кудзеньчука з абраннем на новую пасаду.

• Текст доступен на языке: Русский