Фота SPUTNIK Беларусь.

19 красавіка забарону на наведванне лясоў ўвялі ў Старадарожскім раёне, а на наступны дзень – у Валожынскім.

Сёння, 24 красавіка, для наведвання вырашылі закрыць таксама лясы ў Мінскім і Смалявіцкім районах. Спецыалісты нагадваюць: у 9 з 10 выпадкаў прычынай лясных пажараў так ці інакш з’яўляецца чалавек. Толькі ў рэдкіх выпадках вінаватыя натуральныя прычыны: удар маланкі ці самазагаранне тарфянішча.

«У Беларусі назіраюцца складаныя пагодна-кліматычныя ўмовы: суха, даўно няма дажджоў, парывісты вецер. Па гэтай прычыне агонь хутка распаўсюджваецца, і ўжо з пачатку года ў краіне адзначана 180 лясных пажараў. А асаблівасць гэтага перыяду года ў тым, што пачынаецца выпальванне сухой расліннасці або смецця на палях, у сябе на участках – так агонь маментальна сыходзіць у лес », – тлумачыць ппрэс-сакратар ведамства Анастасія Дакучаева.

Па яе словах, амаль 200 лясных пажараў з пачатку года – вялізная лічба. Забарона на наведванне лясоў ўводзяць мясцовыя ўлады (раённыя ці абласныя) па прапанове лясгасаў або МНС. Меры – часовыя, і людзей просяць паставіцца да гэтага з разуменнем. «Цяпер грыбоў і ягад у лясах няма, па сутнасці, чалавек ідзе туды, каб адпачыць. Але нават цыгарэта або шкло можа стаць прычынай пажару, нават самая малая іскра (тым больш стартаваў сезон шашлыкоў)», – дадала субяседніца. По словах Дакучаевай, ведамства і надалей будзе ініцыяваць закрыццё лясоў у асобных раёнах, асабліва – па Брэсцкай вобласці. На час дзеяння забароны людзям нельга наведваць лясы (нават для адпачынку), таксама заязджаць туды на асабістым транспарце.

Выключэннем, як правіла, з’яўляюцца дарогі, вядучыя да населеных пунктаў або ці лецішчаў праз лес. Ва ўсіх астатніх выпадках парушальнікаў могуць пакараць папярэджаннем або штрафам да 25 базавых велічынь (амаль 640 рублёў) на падставе арт. 15.29 КаАП. Калі ж пацерпіць лес або тарфянік, то штраф можа павялічыцца ўдвая.

• Текст доступен на языке: Русский