Фота YouTube.

26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа.

У атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы ў 1945 годзе. Звыш 70% радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі

Чарнобыльская катастрофа аказала ўздзеянне на ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 мільёнаў жыхароў Беларусі, у тым ліку больш як паўмільёна дзяцей.

Больш за 20 гадоў у Мінску афіцыйныя ўлады ладзяць мітынг памяці, а таксама праводзілі «Чарнобыльскі шлях» і апазіцыйныя партыі. Аднак сёлета ад ЧШ вырашана было адмовіцца.

• Текст доступен на языке: Русский