Фото regnum.ru.

Пра гэта карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» паведамілі ў Маладзечанскім ласгасе і Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы расліннага  і жывёльнага свету.

У лес  на Маладзечаншчыне забаронена хадзіць згодна з Рашэннем Маладзечанскага райвыканкама №544 ад 26 красавіка. Прычына – пажаранебяспечная абстаноўка.

Як распавялі ў лясгасе, учора, 25 красавіка, работнікі тушылі тры пажары ў лесе.

За парушэнне прадугледжанае папярэджанне або штраф да 30 базавых велічынь.

Як распавялі ў лясгасе, калі пойдуць дажджы і небяспека пажараў знікне, забарону здымуць чарговым Рашэннем выканкама.

Такую ж забарону ад сёння ўстанавілі на Вілейшчыне, паведмілі Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы расліннага  і жывёльнага свету.

Нельга гуляць у лесе, ладзіць пікнікі, заязджаць у лес на машыне.

• Текст доступен на языке: Русский