Участники тренинга с тренерами. Фото предоставлено Еленой Жданюк.

Ад 22 па 24 красавіка прадстаўнікі Валожына паўдзельнічалі ў трэнінгу «Праектны менеджмент і распрацоўка праектных прапаноў».

Трэнінг папрасілі актывісты «Павесткі 50»

Трэнінг ладзіў Офіс па правах людзей з інваліднасцю ў межах праграмы «Павестка 50». З Валожына ў ёй паўдзельнічала псіхолаг Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Жданюк і старшыня раённай арганізацыі «БелТІЗ», актывіст Міхаіл Невядомскі.

– На падвядзенні вынікаў прграмы «Павестка 50» у нас, удзельнікаў, спыталі, чаго нам не хапае. Большасць адзначылі, што хацелі б трэнінг па праектнай дзейнасці. Арганізатары прыслухаліся да нашых пажаданняў.

Прадставілі праект-інфармацыйную кампанію

На трэнінгу валожынцы прадстаўлялі чарнавы варыянт праекта-інфармацыйнай кампаніі.

– Не сакрэт, што ў Валожыне, і ў Беларусі ўвогуле, людзей з інваліднасцю ўспрымаюць як нейкіх не такіх. Іх шкадуюць, ім збіраюць грошы. А між іншым, сярод гэтых людзей шмат паспяховых.

Мы разумеем, немагчыма перарабіць свядомасць грамадства за кароткі час. Аднак у рамках нашай інфармацыйнай кампаніі хацелі б зрабіць першыя крокі ў гэтым накірунку.

Аднолькава карысныя і веды, і новыя знаёмствы

Па словах Алены, такія трэнінгі карысныя не толькі атрыманымі ведамі, але і знаёмствамі. Так, валожынцы заўважылі летнік, што ўжо дзесяць год ладзяць для людзей з інваліднасцю ў Століне. Цяпер не выключаюць магчымасці зрабіць нешта падобнае ў сябе.

Узнікаюць пазітыўныя думкі, што не мы адны займаемся такой дзейнасцю. Ёсць людзі на якіх можна раўняцца. А для некаторых і мы можам стаць прыкладам, кажа Алена.

Што патрэбна, каб праект заўважылі і падтрымалі

– Амаль на працягу ўсяго трэнінгу з намі працавалі трэнеры Вітаўт і Лана Руднікі. Пасля далучыліся кансультанты міжнароднай арганізацыі Раct. Карысна было паслухаць людзей, якія ў розны час былі па абодва бакі праектаў: і сярод тых, хто іх піша, і сярод тых, хто прымае рашэнне падтрымаць праект або не, – расказала Алена Жданюк.

Што ж вынеслі для сябе валожынскія актывісты?

Каб ваш праект падтрымалі, патрэбна:

  • Стварыць станоўчы імідж арганізацыі
  • знайсці актуальную праблему
  • Прапанаваць свежую ідэю
  • паставіць мэту, якой рэальна дасягнуць.

 

• Текст доступен на языке: Русский