Фота vogazeta.ru.

Гудагайскую сярэднюю школу ўзначаліў Уладзімір Мікалаевіч Крывец, піша «Астравецкая праўда».

Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся ў 1991 годзе ў Ашмянах. У 2009-м скончыў сярэднюю школу № 3 з эстэтычным ухілам і паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. На трэцім курсе падчас абмену студэнтамі год адвучыўся ў Маскоўскім інжынерна-тэхнічным інстытуце.

Фота ostrovets.by.

Працаваць пачаў у 2015 годзе ў Гудагайскай сярэдняй школе настаўнікам фізікі, пазней выкладаў гэты прадмет у сярэдняй школе № 2 і гімназіі № 1.

Апошнія гады з’яўляўся намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 2.

Жанаты, выхоўвае трохгадовага сына Паўла.

• Текст доступен на языке: Русский