Рознічныя цэны на паліва ад 28 красавіка павялічваюцца на АЗС на 1 капейку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна “Белнафтахім”.

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br 1,53 за 1 л, АІ-95-К5-Еўра – Br1,64, АІ-98-К5-Еўра – Br 1,85, ДТ – Br 1,64.

“Па стане на 26 красавіка, з пачатку 2019 года кошт расейскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, вырасла на 20,1%, а рознічныя цэны на маторнае паліва – у сярэднім на 5,9%”, – паведамілі ў “Белнафтахіме”.

• Текст доступен на языке: Русский