Фото Lithuania.travel.

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» паведаміла прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Анастасія Дакучаева.

Днямі мы пісалі, што забаранілі хадзіць у лес на Валожыншчыне, Вілейшчыне і Маладзечаншчыне.

За пару дзён да іх дадалі астатнія раёны рэгіёна: Астравец, Ашмяны, Мядзел, Смаргонь.

– Пакуль сітуацыя цяжкая, – адзначыла Анастасія. – Як толькі на працягу некалькіх дзён пройдуць моцныя дажджы, забарону здымуць.

Па словах прэс-сакратара, на сёння па ўсёй Беларусі застаўся толькі адзін раён, куды пакукль можна хадзіць у лес. Гэта Крычаўскі.

• Текст доступен на языке: ruРусский