У Мінску “замініравалі” станцыю метро. Падазраванага затрымалі

Падазраванага затрымалі.

Мінскае метро працавала з абмежаваннямі. Цягнікі ішлі да станцыі метро «Маскоўская».

Як паведамілі ў прэс-службе Мінскага метрапалітэна, захады прыняты ў сувязі з тым, што паступіла паведамленне аб мініраванні станцыі «Уручча».

Як стала вядома праз 2 гадзіны, інфармацыя не пацвердзілася. Метрапалітэн выбачыўся за нязручнасці перад пасажырамі.

Пасажыраў просілі скарыстацца наземным транспартам. Пра гэта TUT.BY паведамлялі чытачы.

«На Маскоўскай абвясцілі, што на Уручча цягнікі часова хадзіць не будуць. Усіх просяць ехаць наземным транспартам. Абвясцілі, што па тэхнічных прычынах», — паведаміла чытачка.

У сацсетках пісалі, што на ўваход зачынена і станцыя метро «Усход».

На станцыю метро «Уручча» пасажыраў таксама не пускалі — дзяжурылі АМАП і машына хуткай дапамогі.

Па факце заведама непраўдзівага паведамлення аб небяспецы на станцыі метро «Уручча» ў Мінску заведзена крымінальная справа, паведамілі ў Следчым камітэце.

Падазраванага затрымала міліцыя. Праводзяць следчыя дзеянні.

• Текст доступен на языке: Русский