Фота забяспечанае Андрэем Рагінскім.

У мінулы раз мы назвалі восем футбалістаў, якія будуць гуляць за ФК «Маладзечна» ў гэтым сезоне. 

Глядзіце, хто яшчэ будзе абараняць колеры футбольнага клуба.

Аляксандр Блінец, 17.11.1993, паўабаронца. Раней выступаў за такія клубы, як “Слонім”, “Вікторыя”, “Асіповічы”. У мінулым сезоне правёў 13 матчаў, забітымі мячамі не адзначыўся.

Ігар Талькоўскі, 21.03.1993, нападаючы. Пасля гадавой адсутнасці ў складзе “Чысці” Талькоўскі  вярнуўся ў каманду і забіў першы мяч у сезоне 2019.

Уладзіслаў Кнацько-Штэрк, 01.07.1995, нападаючы. Раней Уладзіслаў выступаў за дубль жодзінскага “Тарпеда”, за мінскі “Прамень”, таксама сыграў некалькі матчаў за ФК “Крумкачы” ў вышэйшай лізе. Мінулы сезон нападаючы правёў у дубле “Смалявічаў”, забіў 11 мячоў у 27 сустрэчах.

Радзівон Субач, 19.05.2000, варатар. Пасля гадавой паўзы выхаванец маладзечанскай ДЮСШ №4 зноў у камандзе. Мінулы сезон футбаліст правёў у ФК “Ашмяны-БДУФК”, у складзе якога двойчы выходзіў на поле.

Ніка Ламадзэ, 15.04.1999, абаронца. У 2017 годзе правёў чатыры матчы ў складзе мінскага “Энергетыка-БДАТУ”. Летась згуляў сезон у першынстве моладзевых камандаў за магілёўскі “Днепр”, забіў чатыры мячы ў 29 сустрэчах.

Таксама за клуб сёлетаа будуць гуляць:

Алег Страхановіч, 13.10.1979, паўабаронца

Мікіта Дудо, 15.04.1995, паўабаронца

Сяргей Галюк, 22.06.1995, паўабаронца

Павел Галубовіч, 04.05.1994, паўабаронца

Сяргей Дрозд, 24.06.1983, абаронца

Дзмітры Касцюк, 08.07.1986, паўабаронца

Сяргей Крот, 27.06.1980, нападаючы

Семён Хаткевіч, 07.06.1998, абаронца

Максім  Чабрыцкі, 22.05.1985, абаронца

Алег Шкабара, 15.02.1983, паўабаронца

Аляксей Шчыпаў, 09.11.1995, абаронца

• Текст доступен на языке: Русский