На Вілейскім вадасховішчы незаконна злавілі 112 рыбін. Узбудзілі крымінальную справу

Вілейскія следчыя пачалі крымінальную справу аб незаконнай здабычы рыбы, якая прывяла да прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры.

Раніцай 25 красавіка на беразе Вілейскага вадасховішча супрацоўнікі Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі 43-гадовага мясцовага жыхара і 48-гадовы мінчаніна.

Непрацуючыя мужчыны рыбалоўнымі сеткамі ў перыяд нерасту незаконна здабылі 112 розных рыб. Прычыненая ім шкода склала больш за 11 тысяч рублёў, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Слледчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

На дачы аднаго з фігурантаў знайшлі забароненыя прылады і прадметы, якія выкарыстоўваюцца для незаконнай лоўлі.

У рамках узбуджанай крымінальнай справы следчыя дапытваюць падазраваных, збіраеюць матэрыял, які характарызуе іх асобы.

На маёмасць затрыманых наклалі арышт.

Следчыя нагадваюць грамадзянам пра захаванне заканадаўства, якое рэгламентуе здабычу рыбы недазволенымі спосабамі, асабліва ў забаронены перыяд.

• Текст доступен на языке: ruРусский