Ілюстрацыйнае фота.

30 красавіка, у аўторак, без ападкаў. Ноччу будзе плюс 1-7 градусаў, у асобных раёнах Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў; днём ад 12 да 18 градусаў цяпла, піша tut.by.

У сераду, 1 мая, толькі днём па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу будзе ад аднаго да шасці градусаў цяпла, месцамі па краіне чакаюцца замаразкі да мінус двух, днём – ад 11 да 18 градусаў.

2 мая пераважна без ападкаў. Ноччу будзе да сямі градусаў цяпла, месцамі па краіне замаразкі да мінус двух, днём паветра прагрэецца ад 12 да 18 градусаў.

• Текст доступен на языке: Русский