На Вілейшчыне ў Віліі ў дзень свайго нараджэння патануў маладзечанец

Здарэнне адбылося ў суботу, 27 красавіка, на Віліі каля Асіпавічаў, што на Вілейшчыне. Выратавальнікам паведамілі пра гэта каля 23.00.

47-гадовы маладзечанец прыехаў на рыбалку на Вілію ў свой дзень нараджэння. У тым месцы, дзе ён рыбачыў, Вілія вельмі глыбокая, расказалі ў Вілейскай выратавальнай станцыі.

Верагодна, што рыбак зваліўся ў ваду і не змог вылезці.

Абставіны здарэння высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский