У Вілейцы гарэла кухня ў двухпакаёвай кватэры

Пажар здарыўся 28 красавіка каля апоўначы ў шматкватэрным доме ў Вілейцы на вуліцы Кастрычніцкай.

Гарэла кватэра на другім паверсе трохпавярховага дома. Пажар здарыўся на кухні.

Ад агню пацярпела кухонная мэбля, падлога, пральная машына.

Як распавялі ў Вілейскім РАНС, цяпер на месцы працуюць інспектары. Высвятляюць прычыну пажару.

• Текст доступен на языке: Русский