У лесе на Вілейшчыне знайшлі труп мужчыны. Гэта 28-гадовы жыхар Мядзела, што знік у лютым

Фото Pikabu.

Пра тое, што ў лютым сышоў з лецішча ў Талуці і знік 28-гадовы мядзельчанін, мы пісалі раней.

Мужчыну шукалі некалькі месяцаў і міліцыя, і атрад «Анёл».

26 красавіка труп зіклага знайшлі ў лесе каля вёскі Сцебяракі, расказалі ў Вілейскім РАУС.

• Текст доступен на языке: Русский