Фото hse.ru.

Ад 21 па 27 красавіка Санкт-Пецярбургу ладзілі 53 Міжнародную Мендзялееўскую алімпіяду школьнікаў па хіміі.

Алімпіяда складаецца з трох тураў: першы і другі – тэарэтычныя, трэці – эксперыментальны. У першым туры ўдзельнікі рашалі восем задач па неарганічнай, арганічнай, аналітычнай, фізічнай хіміі і навукі пра жывое.

У эксперыментальным туры працавалі ў хімічнай лабараторыі: выконвалі хімічны аналіз рэчываў, праводзілі сінтэз па прапанаванай методыцы, паведамляюць ва Упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

Каманду Беларусі прадстаўлялі шэсць навучэнцаў. У выніку беларусы атрымаліі чатыры медалі: адзін залаты, адзін сярэбраны і два бронзавых.

Бронзавы медаль заваяваў адзінаццацікласнік з маладзечанскай гімназіі №10  Іван Мамчыц.

Рыхтавала пераможца настаўніца Аксана Віктараўна Каляда.

• Текст доступен на языке: Русский