Ілюстрацыйнае фота.

26 мая на вадаёме паблізу вёскі Белая пройдзе чэмпіянат раёна па спартыўнай лоўлі рыбы метадам квівертып (фідэр). Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 14 гадоў.

Турнір будзе доўжыцца пяць гадзін. Падрыхтоўкай і правядзеннем спаборніцтваў займаецца сектар спорту і турызму Смаргонскага райвыканкама.

Праграма спаборніцтваў:

7.00 – збор удзельнікаў турніру, рэгістрацыя;

7.30 – жараб’ёўка;

8.00 – адкрыццё турніру;

8.15 – раз’езд да сектарам лоўлі;

8.25 – 1-й сігнал. Уваход у сектары лоўлі;

9.30 – 2-й сігнал. Старт. Пачатак лоўлі;

14.25 – 3-ці сігнал. Да заканчэння лоўлі засталося пяць хвілін;

14.30 – 4-й сігнал. Фініш. Заканчэнне лоўлі;

14.30 – Узважванне ўловаў. Падвядзенне вынікаў;

15.30 – Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў. Закрыццё турніру.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 8-029-7891582 (Дзмітрый) і 8-029-235-03-13 (Міхаіл).