Фота trainpix.org.

Ад 1 мая пенсіянерам даюць 50-працэнтную зніжку на праезд у прыгарадных электрычках і дызель-цягніках эканомкласа. Льготны тарыф уводзяць штогод на перыяд сельскагаспадарчых прац — ад 1 мая па 30 верасня, нагадвае прэс-служба Беларускай чыгункі. Такая норма прадугледжаная ўказам “Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў”.

Льготы не распаўсюджваюцца на праезд у цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі), а таксама на цягнікі гарадскіх ліній.

Квіткі са зніжкай прадаюць у касах пры падачы арыгіналу пенсійнага пасведчання. Гэты дакумент трэба мець пры сабе і падчас паездкі.

Льготныя квіткі можна аформіць таксама ў тэрміналах самаабслугоўвання.

• Текст доступен на языке: Русский